Чем больше изучаю историю, культуру и мифологию Беларуси, тем больше ужасаюсь глубине своего невежества и незнания. Даже грустно становится – как же много красивого, колоритного, поэтичного проходило и проходит мимо меня. А я никогда этого не прочту. А если и прочту, то не запомню. Грустно…
А для примера – предание (паданьне по-беларусски) о том, как появились аисты (буслы). Даю без перевода, чтобы сохранить аутентичность:
От раз Бог падазваў да сябе чалавека й даў яму завязаны гаршчочак, у якім было сабрана ўсё плюгаўства -- гадзюкі, жабы, мышы. «На, -- кажа, -- занясі гэты гаршчочак і ўкінь у мора; толькі, глядзі, не разьвязвай». Прыйшоў чалавек да гасподы й пачаў зьбірацца ў дарогу: узлажыў чыстую белую сарочку, абуў новыя лапці й апрануў чорную сьвіту. -- Куды ты зьбіраесься? -- пытае жонка. -- А ось, -- кажа, -- пасылае Бог занесьці гэты гаршчочак і ўкінуць у мора. -- А што у ім такое? -- Ня ведаю. -- Давай паглядзім. -- Бог вялеў не разьвязваць, -- кажа чалавек. Жонка паклала чалавека спаць, а калі той заснуў, разьвязала сама. А адтуль і выскачылі ўсялякія гадзюкі, яшчаркі й жабы. Спалохалася баба, нарабіла крыку. Прахапіўся чалавек да так босы, у белай сарочцы, толькі накінуўшы на плечы чорную сьвіту, давай зьбіраць тую нечысь. Зьбіраў, зьбіраў -- нічога ня зробіць. А ось прыходзіць Бог і кажа тым людзям: вы выпусьцілі гадаў, вы й зьбірайце іх. І абярнуў Бог тых людзей у буськоў. От адкуль узяліся буслы.
Красиво, ёлы-палы… |