Версия для печати
Журналы: Татя -> Ж:) Ж:)
31 мая 2006
 17:09   ПТАХ
Алесь Разанаў

Вялiзны хцiвы птах пагойдваецца
нада мною. Я ведаю: ён чакае маёй за-
губы. Тады ён з галодным хрыплым
крыкам апусцiцца на маё цела и цвёр-
дай глюгай ударыць мне ў твар.

Я напiнаю лук i выпускаю стралу.
Страла, не даляцеўшы да птаха, падае
долу. Я падбiраю яе i зноў прыладж-
ваю да лука: зараз я паспрабую
стрэлiць вышэй...

Але на ранейшым месцы птаха ўжо
не аказваецца. Нiбы нешта наду-
маўшы, ён пералятае наперад - туды,
куды iду я.

Бяскрайнi стэп.
I мы двое: я i птах - мой прака-
ветны вораг.
Ён адзiн суправаджае мяне на маёй
жыццёвай дарозе.

Дый, урэшце, як бы я ведаў, куды
мне iсцi, калi б ён час ад часу не заля-
таў наперад?!.

Комментарии :0

Нет комментариев к выбранной записи.

mJournal v1.05   © 2003-2004 by UriSoft and IBResource.ru