Версия для печати
Журналы: Татя -> Ж:) Ж:)
14 марта 2006
 06:27   Юзiк

Усiм прывiтаньне
Завуць мяне Юзiк
Я хачу жыць
У Савецкiм Саюзе

Я просты хлопец
Я хлопец зь вёскi
На пiлараме
Пiлую я дошкi

Дошкi пiлую
Ад рана да рана
А скутку няма
Бо працую на пана

Маю заробак
Мiзэрныя грошы
П'ю самагонку
Куру папiросы

Я супраць прыгнёту
Паноў i падпанкаў
Чакаю з надзеяй
На рускiя танкi


Комментарии :5

Написал: ТатьRна - 06:28 14/03/2006
Казiк

Вiтам панове
Я Казiк Песэцкi
Я рэакцыйны
I антысавецкi

Я рэпрэзэнтант
Ад пануючай клясы
Эксплюатую
Працоўныя масы

Тут я праездам
Па справах прыватных
Справы зраблю
I паеду дахаты

Мешкам у Вiльнi
Маю там краму
Мода для дамы
I мода для пана

Грошай хапае
Усё будзе добра
Нех жые Польска
Ад мора да мора

Написал: ТатьRна - 06:32 14/03/2006
Бойка на лузе

А цяпер мы вам
Распавядзем пра тое
Што здарылася потым
З нашымi героямi

Адзiн з ix Юзiк
Другi как грыцца Казiк
Дык вось прапануем
Вашай увазе

Сустрэлiся неяк
Выпадкам на лузе
Юзiк ды Казiк
Казiк ды Юзiк

Казiк сьпяшаўся
Ды не павiтаўся
Юзiк пакрыўдзiўся
Ды раззлаваўся

Юзiк спынiўся
Ды запытаўся:
Хто ты такi?
Адкуль ты ўзяўся?

Казiк у адказ
Далiкатна змаўчаў
А Юзiк пакрыўджаны
У лоб яму даў

Казiк за Юзiкаў
Гузiк схапiўся
Ды на сырую
Зямлю павалiўся

Вось жаш наступствы
Сустрэчы на лузе -
Ходзiць па вёсцы
Бяз гузiка Юзiк


Написал: ТатьRна - 06:33 14/03/2006
З Narodnaga Albomu

Написал: Матроsкин - 11:25 26/03/2006
ТатьRна
Спасибо. Редко вижу белорусский, чаще слышу. Сравнила орфографию с украинской.
icon_kiss.gif

Написал: ТатьRна - 06:28 27/03/2006
Мурк icon_smile.gif


mJournal v1.05   © 2003-2004 by UriSoft and IBResource.ru