17:09 ПТАХ |
Алесь Разанаў Вялiзны хцiвы птах пагойдваецца нада мною. Я ведаю: ён чакае маёй за- губы. Тады ён з галодным хрыплым крыкам апусцiцца на маё цела и цвёр- дай глюгай ударыць мне ў твар. Я напiнаю лук i выпускаю стралу. Страла, не даляцеўшы да птаха, падае долу. Я падбiраю яе i зноў прыладж- ваю да лука: зараз я паспрабую стрэлiць вышэй... Але на ранейшым месцы птаха ўжо не аказваецца. Нiбы нешта наду- маўшы, ён пералятае наперад - туды, куды iду я. Бяскрайнi стэп. I мы двое: я i птах - мой прака- ветны вораг. Ён адзiн суправаджае мяне на маёй жыццёвай дарозе. Дый, урэшце, як бы я ведаў, куды мне iсцi, калi б ён час ад часу не заля- таў наперад?!. |
Цитата || || Печать || Комментарии:0 |
Нет комментариев к выбранной записи. |
|
|
|